Польскі Сейм ухваліў пастанову, згодна з якой у грамадскіх месцах забараняецца паленне. На практыцы, аднак, паленне ў рэстаранах, барах і клубах будзе часткова дазволенае.
Іх гаспадары, пры жаданні, змогуць арганізаваць адмысловыя месцы для палення ў сваіх установах.

Цалкам паленне будзе забароненае у шпіталях, на працоўных месцах, аўтобусных прыпынках, месцах грамадскага адпачынку. Паліць будзе можна толькі ў адмысловых пакоях у гатэлях, інтэрнатах і універсітэтах.

Штраф за паленне ў грамадскім месцы складзе $170. Таксама будзе карацца штрафам адсутнасць адмысловых шыльдаў з інфармацыяй аб забароне палення і гандаль тытунёвымі вырабамі праз інтэрнэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?