За распіццё спіртнога ў лясных масівах, на паплавах, на берагах вадаёмаў (пляжах) і ў іншых такіх месцах, што знаходзяцца па‑за населенымі пунктамі, у шэрагу выпадкаў пагражае штраф.

Пра гэта паведаміла прэс‑афіцэр УУС Мінаблвыканкама Марына Эверсман.

Ва УУС растлумачылі, што лясы і паплавы могуць лічыцца грамадскімі месцамі,

калі група адпачывальнікаў ужывае спіртныя напіткі на вачах у іншых.

Калі ж кампанія аб’ектыўна аддалена ад іншых грамадзян і распіццё алкаголю адкрыта не дэманструецца, то склад адміністрацыйнага правапарушэння адсутнічае. Таксама ў гэтай сітуацыі не трэба забываць аб адказнасці за парушэнне норм экалагічнай бяспекі навакольнага асяроддзя і парадку прыродакарыстання, а таксама пажарнай бяспекі.

Акрамя таго, ва УУС растлумачылі, што распіццё спіртнога

не дапускаецца на прыдарожных стаянках загарадных трас, калі, зразумела, там няма месца, якое спецыяльна для гэтага прызначана.

Гэта можа быць, напрыклад, кафэ або невялікі рэстаран. Калі ж грамадзяне з’едуць на абочыну і, згодна з народнай традыцыяй, арганізуюць застолле на капоце, міліцыя таксама можа аштрафаваць іх. Абочына — грамадскае месца, бо вадзіцелі і пасажыры, якія праязджаюць міма, будуць бачыць, што людзі распіваюць спіртное.

Ва УУС адзначылі, што такія заканадаўчыя змяненні не прызначаны ўскладніць жыццё грамадзянам. «Рэформа прадыктавана хутчэй тымі абставінамі, што менавіта дэманстратыўнае, публічнае распіццё спіртнога стала літаральна культывавацца насельніцтвам», — падкрэслілі ў міліцыі. На думку праваахоўнікаў, гэта становіцца мадэллю паводзін для моладзі і падлеткаў.

Паняцце даросласці стала асацыяацца з далучэннем да амаральных або проста абуральных паводзін.

П’яныя могуць прыставаць да іншых грамадзян, абражаць чалавечую годнасць, страчваюць сорам і г.д. Тым, хто не хоча гэтага зразумець, міліцыя нагадвае, што за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напіткаў або піва ў грамадскіх месцах, калі яны не прызначаны для гэтага, пагражае штраф у памеры да васьмі базавых велічынь (да Br280 тыс.). Такая ж санкцыя накладаецца за з’яўленне ў грамадскіх месцах у п’яным выглядзе, а за знаходжанне на рабочым месца ў рабочы час у стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап’янення — да дзесяці базавых велічынь (да Br350 тыс.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?