У Падмаскоўі зранку 9 сакавіка аўтобус «Сэтра» з чаўнакамі з Беларусі, які ехаў у расійскую сталіцу, сутыкнуўся з «КамАЗам». Інцыдэнт адбыўся ў Мажайскім раёне.

Як паведамляе udf.by, у выніку аварыі пацярпелі чатыры чалавекі: два кіроўцы аўтобуса, пасажыр і кіроўца грузавіка. Па некаторых звестках, былі параненыя таксама тры студэнткі маскоўскіх ВНУ. Паводле папярэдняй інфармацыі, у ДТЗ вінаваты кіроўца «Сэтры»: ён выруліў на сустрэчную паласу на скрыжаванні, пасля чаго аўтобус урэзаўся ў бок «Камаза»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?