Больш за 25% шэнгенскіх віз у 2009 годзе выдадзена пасольствам Літвы ў Беларусі бясплатна.

Пра гэта паведаміў пасол Эдмінас Багдонас 9 сакавіка на прэс‑каферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, бясплатна выдаюцца візы студэнтам, артыстам, навукоўцам, спартсменам. У цэлым штодзень консульская служба літоўскага пасольства выдае каля 400 віз. «Разумеючы ўсю складанасць атрымання шэнгенскай візы, мы імкнёмся зрабіць так, каб чалавек мог атрымаць шматразовую візу.

45% усіх выдадзеных летась віз былі шматразовыя на год», — сказаў ён.

Дыпламат адзначыў, што працэс атрымання візы ў пасольстве «зрабілі як мага больш лёгкім». Паводле яго слоў, на сайце ў інтэрнеце цяпер можна запоўніць анкету на атрыманне візы і запісацца ў чаргу на падачу дакументаў.

«Мы зрабілі ўсё магчымае, каб беларускія грамадзяне, якія атрымліваюць у нас візы, адчувалі сябе камфортна», — падкрэсліў Багдонас.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?