Ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру Лявон Баршчэўскі – аб Праграме дапамогі рэпрэсаваным беларускім студэнтам імя Кастуся Каліноўскага.

«Праграма ўзьнікла з імкненьня дапамагчы беларускім студэнтам пасьля сакавіцкіх падзеяў. Было падпісана пагадненьне між А.Мілінкевічам і тагачасным прэм’ерам Польшчы К.Марцінкевічам аб выдзяленьні грошай на навучаньне.

Беларускія ўлады пасьля такога разьвіцьця падзеяў прытармазілі свой імпэт, перасталі выганяць юнакоў і дзяўчат з унівэрсытэтаў. Такім чынам, мэта на гэтым этапе ўжо была дасягнутая.

Потым жа ўзьнікла нейкая няёмкасьць, што трэба запоўніць усе выдзеленыя польскім бокам вакансіі. Сталі ўключаць у гэтыя сьпісы ня толькі непасрэдна рэпрэсаваных людзей, але і тых, у каго былі рэпрэсаваныя сваякі і т.д.

Гэта было не зусім правільна. Ня ўсе, хто паехаў на вучобу ў Польшчу, аказаліся гатовы да цяжкасьцяў, якія чакалі там. Навучаньне за мяжай – рэч цяжкая, не для шараговага студэнта, яе ня кожны зможа пацягнуць.

Было няправільным, што вырашылі запоўніць усе месцы, прапанаваныя польскім бокам. Трэ было пакінуць толькі сапраўды выключаных, а таксама тых, хто добра вучыўся ў Беларусі. А хто тут вучыўся на «тройкі», не пачне добра вучыцца за мяжой. Каб жыць на сьвеце, зусім не абавязкова мець дыплём аб вышэйшай адукацыі».

Болей на тэму: Інтэрнэт-канфэрэнцыя кіраўніцы Камітэту дапамогі рэпрэсаваным Іны Кулей адбылася на сайце www.svaboda.org

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?