Прынамсі, паводле інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага банка. Сёння на афіцыйным сайце гэтай установы з'явілася паведамленне, што за студзень-люты 2010 года ўклады насельніцтва ў беларускіх банках павялічыліся на 1,17 трыльёна беларускіх рублёў і дасягнулі памеру амаль 19,33 трыльёна Br.

Паведамляецца таксама, што дэпазіты ў нацыянальнай валюце за мінулыя два месяцы ўзраслі на 922,51 мільярда Br, або на 11,5% і склалі больш за 8,9 трыльёна Br, а дэпазіты ў замежнай валюце павялічыліся на $4,7 мільёна, або на 0,1%, і на 1 сакавіка склалі каля $3,55 мільярда. Варта заўважыць, што суадносіны ўкладаў у нацыянальнай валюце і ў замежнай змяняюцца. За люты ўклады ў замежнай валюце зменшыліся на $28,8 мільёна, а ўклады ў нацыянальнай валюце за мінулы месяц павялічыліся больш чым на 543 мільярдаў.

Рост банкаўскіх дэпазітаў у Беларусі можна патлумачыць тым, што, згодна з дзеючым заканадаўствам, даходы фізічных асоб ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскіх укладах не абкладаюцца падаткамі.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі НБРБ на 2010 год прадугледжваецца прырост дэпазітаў фізічных асоб у памеры 5,6 – 7,2 трыльёна Br. У сувязі з гэтым можна адзначыць, што пакуль банкаўская сістэма краіны спраўляецца з запланаваным ростам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?