У Мурманскай вобласці знойдзеныя целы ўсіх беларускіх турыстаў, якія 8 сакавіка былі накрытыя снежнай лавінай.

Гэта - Міхаіл Карпеш, Яўген Траскевіч, Дар’я Трацінская ды Аляксандра Коўган,

Уратаваліся толькі Дзмітры Фамін і Аляксандр Юрага, якія напачатку спрабавалі самастойна знайсці сваіх таварышаў.

***

Пошукі турыстаў былі адноўленыя сёння, 11 сакавіка

8 сакавіка ў Лавазёрскім раёне, на перавале Таваёк на адлегласці 26 км ад пасёлка Рэўда,

снежная лавіна накрыла шасцярых беларускіх турыстаў.

Двум з іх удалося выратавацца. Толькі вечарам 9 сакавіка беларусы, якія выратаваліся, дабраліся да людзей і паведамілі пра здарэнне.

Пад лавіну трапіла зборная

група турыстаў з Брэста ва ўзросце ад 20 да 29 гадоў: Міхаіл Карпеш, Яўген Траскевіч, Дар’я Трацінская, Аляксандра Коўган, Аляксандр Юрага і Дзмітрый Фамін
.

Два апошнія выратаваліся з‑пад лавіны.

Як паведамляе РІА Новости, у Мурманск прыбылі бацькі Дар’і Трацінскай. Зараз ім аказваюць дапамогу псіхолагі МНС Расіі. 11 сакавіка чакаецца прыбыццё бацькоў астатніх трох зніклых турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?