Справа на падставе ч. 2 арт. 206 Крымінальнага кодэкса (рабаванне) распачата Заводскім РУУС Мінска ў дачыненні да 17‑гадовага мінчаніна.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, днём 10 сакавіка ў раённае ўпраўленне міліцыі звярнуўся дзесяцікласнік з заявай аб тым, што некалькі хвілін таму незнаёмы хлопец каля школы забраў у яго шалік з лагатыпам «Дынама».

Праўда, як сказаў пацярпелы, незнаёмец спачатку прапанаваў прадаць яму ўпадабаны прадмет гардэроба за 20 тыс. рублёў, але, калі яму адмовілі, забраў шалік.

Расказваючы пра злачынства,

пацярпелы ўбачыў праз шыбу крыўдзіцеля, які накіроўваўся да будынка міліцыі.

Як высветлілася, ім аказаўся 17‑гадовы раней судзімы за рабаванне школьнік.

У міліцыю ён прыйшоў для планавай прафілактычнай гутаркі. Пры ім знаходзіўся і выкрадзены шалік. Зламысніка затрымалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?