Два міліцыянеры 7 сакавіка выехалі на сямейны скандал у кватэру дома на вуліцы Касманаўтаў у Маладзечне.

35‑гадовы мужчына, які сварыўся з жонкай, парваў міліцыянеру форменны бушлат.

10 сакавіка ля Старога Места (Маладзечна) мужчына, які нажом парэзаў свайго знаёмага, дастаў пісталет, падобны на пісталет Макарава, і накіраваў яго на работніка міліцыі. Зброя аказалася пнеўматычнай. Праваахоўнікі не пацярпелі. Абодва дэбашыры затрыманыя, праводзяцца праверкі. Калі пасля праведзеных праверак крымінальныя справы будуць завдезеныя па артыкуле «Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў адносінах да работніка міліцыі, затрыманым пагражае да шасці гадоў зняволення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?