Часопіс Forbes у дваццаць чацвёрты раз назваў самых багатых людзей ў свеце.
Рэйтынг узначаліў мексіканскі тэлекамунікацыйны магнат Карлас Слім Элу. Яго капітал дасягнуў $53,5 млрд.
Карлас Слім Элу.
Зарабіў столькі грошай ён на прыватызацыі нацянальных тэлефонных сетак у 1990-х. Летась ён займаў трэцюю пазіцыю ў рэйтынгу. За год мексіканец здолеў павялічыць свой капітал на $18,5 млрд.
На другім месцы сёлета – заснавальнік Microsoft Біл Гейтс ($53 млрд), на трэцім – амерыканскі інвестар Уоран Бафет ($47 млрд).
Поўны спіс мільярдэраў можна паглядзець тут.