фота sflorg.com

фота sflorg.com

Кошт праграмы знішчальніка пятага пакалення F-35, які распрацоўвае кансорцыум з амэрыканскіх прадпрыемстваў і кампаній іншых заходніх краін, у выніку можа ўдвая перавысіць першапачаткова запланаваную суму.
З такой заявай у Кангрэсе ЗША выступіла кіраўнік аддзела па ацэнцы кошту праграм (Cost Assessment and Program Evaluation office) міністэрства абароны ЗША Крысціна Фокс.

Паводле яе слоў, кошт кожнага знішчальніка ў выніку можа перавысіць 100 мільёнаў даляраў. У гэтым выпадку праграма стварэння F-35 стане самай дарагой за ўсю гісторыю Пентагона.

F-35 Lightning II – гэта малазаўважны шматмэтавы знішчальнік-бамбардзіроўшчык, распрацоўкай якога займаецца кампанія Lockheed Martin з удзелам Northrop Grumman і BAE Systems. Самалёт распрацоўваецца ў трох варыянтах – наземны знішчальнік, палубны знішчальнік і знішчальнік са скарочаным узлётам і вертыкальнай пасадкай.

Выпрабаванні F-35 пачаліся ў снежні 2006 года. Разам з ЗША ў праекце распрацоўкі прымаюць удзел яшчэ восем краін: Аўстралія, Вялікабрытанія, Данія, Канада, Нідэрланды, Нарвегія, Італія і Турцыя.

Сярод краін, якія ўжо аб'явілі аб жаданні набыць гэты самалёт – Ізраіль і Сінгапур.

На распрацоўку новага самалёта затрачана $45 млрд., а канчатковая вартасць праграмы і ўвогуле невядомая.

F-35 Lightning II мае стаць ўвасабленнем магутнасці амерыканскай арміі. У прыватнасці, на ім запланавана ўсталёўваць лазэрныя гарматы, паспяховыя выпрабаванні якіх нядаўна прайшлі ў ЗША. Менавіта для гэтага самалёта распрацаваная ўнікальная сістэма, што дазволіць пілоту бачыць скрозь самалёт – адмысловыя камеры будуць падаваць выяву наўпрост на экраны шлема пілота ў залежнасці ад таго, ў які бок пілот паглядзіць.

Аднак самай каштоўнай варстасцю новага самалёта з’яўляецца тое, што F-35 будзе здольны выконваць абсалютна ўсе баявыя задачы – ад бамбардзіровак, да агнявой падтрымкі пяхоты і знішчэння паветраных цэляў. На сёння ніводзін самалёт не можа пахваліцца такой універсальнасцю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?