Панамскі нелегальны мігрант затрыманы на тэрыторыі Беларусі. Прынамсі, паведаміў начальнік прэс‑цэнтра Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Аляксандр Цішчанка,

гэта вынікае са слоў затрыманага 34‑гадовага мужчыны.

Паводле інфармацыі Цішчанкі, 11 сакавіка ачапленне палігона Крынічны пад Гродна спыніла невядомага мужчыну і перадало яго памежнікам. Пры сабе нелегальны мігрант меў

7 даляраў ЗША, прадукты харчавання, цёплае адзенне, туалетныя рэчы, два здымкі google‑карт са спадарожніка і фатаграфію жонкі з дачкой.

Панамец заявіў, што накіроўваўся ў Літву для ўз’яднання з сям’ёй, якая нібыта жыве там. Асоба затрыманага высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?