Канцэрты

Port Mone

13 сакавіка на сцэне Тэатра беларускай драматургіі (вул.Крапоткіна, 44) пройдзе прэзентацыя беларускага выдання дэбютнага альбома гурта Port Mone «DiP». Пачатак а 19‑й.

Фолк‑фестываль у »Добрых мыслях»

13 сакавіка ў кавярні «Добрыя мыслі» (вул.Магілёўская, 12) адбудзецца невялікі фестываль беларускага і замежнага фальклору.

Пачатак а 19‑й.

«Фолк‑рок вясна — 2010».

14 сакавіка а 18‑й у Jolly Roger Cafe (вул.Талбухіна, 4 (3 паверх) — Бяруць удзел «Рокаш», Rosy, «Омут», «Кашлаты вох».

Песні філаматаў у Доме Ваньковічаў

14 сакавіка а 15‑й у музычнай гасцёўні Дома Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а) адбудзецца канцэрт «Хай радасць з вачэй нашых блісне…». У выкананні Аляксея Жбанова і ягоных сяброў будуць гучаць песні філаматаў і філарэтаў, студэнтаў Віленскага ўніверсітэта пачатку XIX стагоддзя, у перакладах К.Цвіркі, В.Сёмухі, А.Жбанова.

Мінскія тэатры

13 сакавіка

Тэатр лялек — «Жахлівы спадар Ау»
Тэатр юнага гледача — «Каралеўства крывых люстэрак»
Купалаўскі тэатр — «Афрыка»
Тэатр імя Горкага — «Легенда пра беднага д’ябла»
Купалаўскі тэатр — «Вячэра з прыдуркам»

14 сакавіка

Тэатр лялек — «Прыгоды Пін‑Піна»
Тэатр юнага гледача — «Бармалей»
Тэатр імя Горкага — «Зоркі сёмага неба»
Тэатр беларускай драматургіі — «Сублімацыя кахання»
Купалаўскі тэатр — «Хам»
Купалаўскі тэатр (Малая сцэна) — «Старамодная камедыя»
Тэатр імя Горкага — «Даходнае месца».

Футбол

Кубак Беларусі. 1/4 фіналу. Першы матч

БАТЭ - МТЗ-РІПА (будучы «Партызан»). 13 сакавіка. Мінскі футбольны манеж (Вяснянка). Пачатак у 17:00. Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0