okeanelzy.com

okeanelzy.com

Украінскі гурт «Океан Ельзи» наведае Беларусь у маі ў рамках тура ў падтрымку новага альбому «Dolce Vita». Беларускі маршрут украінскіх музыкаў выглядае наступным чынам:

Бабруйск (11 мая), Мінск (12 мая), Баранавічы (15 мая), Гродна (16 мая), Гомель (18 мая), Брэст (19 мая).

А 22 мая «ОЕ» выступяць разам з Горанам Брэгавічам у якасці хэдлайнераў на трэцім рок-фестывалі «Stare Misto» у Львове. 8-гадзінны канцэрт пройдзе на мясцовым стадыёне «Украіна». Горан Брэгавіч прывязе ў Львоў сваю новую праграму «Alcohol». Кошт квіткоў пачынаецца ад 40 грывен (каля $5).

Гурт «Океан Ельзи» быў створаны напрыканцы 1994 г. у Львове. У 1998 г. музыкі пераехалі ў Кіеў. Тады ж быў запісаны дэбютны альбом «Там, де нас нема», які прынёс гурту славу і вядомасць не толькі ў сваёй краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?