Справу за крадзеж (ч. 1 арт. 205 КК) распачалі ў Кастрычніцкім РУУС Мінска ў дачыненні да сантэхніка аднаго са сталічных ЖЭСаў.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 42‑гадовы мужчына падазраецца ў тым, што 8 сакавіка скраў у прадпрымальніка 180 падрыхтаваных для продажу руж, якія з дазволу ЖЭСа захоўваліся ў падвале падведамаснага дома на вуліцы Жукоўскага.

Спачатку нецвярозы сантэхнік папрасіў прадпрымальніка прэзентаваць некалькі кветак для жонкі,

а калі атрымаў адмову, украў ружы. 180 кветак ён раздаў сваёй жонцы, работніцам ЖЭСа і сустрэчным жанчынам за некалькі гадзін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?