Журналістку «Народнай волі» Марыну Коктыш амаль суткі трымалі на беларуска-літоўскай мяжы. Марына гнала машыну з Літвы. Беларускія памежнікі паведамілі, што гэтая машына заяўлена ў міжнародны вышук.

Журналістка паведаміла, што літоўскі бок абвяргае гэтую інфармацыю.

Марына Коктыш чакала дакументаў з Вільні, каб пацвердзіць законнасць набыцця аўто і адсутнасці ў яе дзеяннях парушэнняў.

На знак пратэсту супраць дзеянняў мытнікаў журналістка абвесціла галадоўку.

Урэшце мытнікі забяспечылі ёй транспарт, каб яна магла дабрацца дадому. Машыну, набытую Марынай Коктыш, даставілі на Ашмянскую мытню для правядзення экпертызы.

Марыну Коктыш затрымалі 12 сакавіка ў 14.30 на памежным пераходзе «Каменны лог».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?