У пятніцу стартаваў чэмпіянат Расіі па футболе ў прэм’ер-лізе. Сёлета ўвагу беларускіх заўзятараў ён прыцягвае не толькі нашым «футбольным дэсантам»: у сезоне-2010 у прэм’ер-лізе будуць выступаць 11 нашых суайчыннікаў.

Чэмпіянат цікавы тым, што дзве каманды расійскай эліты трэніруюць беларускія спецыялісты.

«Сібір» (Новасібірск) узначальвае Ігар Крывушэнка, а галоўным трэнерам грозненскага «Церака» з’яўляецца Анатоль Байдачны.

Лёс распарадзіўся так, што ў першым туры 14 сакавіка (нядзеля) гэтыя каманды згулялі між сабой.

«Церак» перамог у Новасібірску «Сібір» з лікам 2:0 (Кабенка, 40, Альсідараў, 56).

У складзе «Сібіры» на поле выйшлі трое беларусаў. Дзмітры Молаш і Ягор Філіпенка адгулялі ўвесь матч, Генадзь Блізнюк – першы тайм. Увесь матч на полі правёў гулец «Церака» Сяргей Амельянчук, які атрымаў жоўтую картку на 55-й хвіліне.

Ігар Крывушэнка патлумачыў паразу дзіцячымі памылкамі ў абароне і бракам досведу, бо «Сібір» з'яўляецца абсалютным дэбютантам прэм'ер-лігі,

а Анатоль Байдачны зазначыў, што сёння ягонаму клубупа шанцавала, паведамляе «Спорт-Экспресс».

У суботу беларус Сяргей Карніленка («Томь») забіў два галы ў гасцях «Растову» (0:2).

У складзе «Растова» увесь матч на полі правялі Цімафей Калачоў і экс-гулец БАТЭ Анры Хагуш.

Юры Жаўноў на матч «Крылы саветаў» – «Зеніт» заяўлены не быў. Вароты піцерскага клуба бараніў Вячаслаў Малафееў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?