Праведзенае National Sleep Foundation даследаванне грунтуецца на тым, як людзі розных этнічных групаў спяць. Аказваецца, яны робяць гэта вельмі па‑рознаму.

Тры чвэрці афраамерыканцаў перад сном глядзяць на працягу гадзіны тэлевізар, а 71% апытаных афраамерыканцаў заявілі, што моляцца, кладучыся спаць. Пры гэтым, толькі 18% амерыканцаў азіяцкага паходжання, адна траціна белых амерыканцаў і менш за палову прадстаўнікоў іспанамоўных народаў заявілі пра тое, што моляцца перад сном.

Адзін з 10 афраамерыканцаў і прадстаўнікоў іспанамоўных народаў сказаў, што кожную ноч перад сном займаецца сэксам. Гэта, дарэчы, у 2,5 разу больш, чым у белага насельніцтва, і ў 10 разоў больш, чым у азіяцкіх народнасцей.

Затое лепш за ўсіх спіцца выхадцам з Азіі, прычым, без снатворнага.

Толькі зрэдку яны звяртаюцца да спецыяльнай медытацыі, усяго некалькі начэй за тыдзень. А вось 13% прадстаўнікоў белага насельніцтва, 9% чорнага і 8% іспанамоўнай не грэбуюць медытацыяй.

Прадстаўнікі іспанамоўных народаў і чорнае насельніцтва часцей за ўсё не маглі заснуць з прычыны трывогаў наконт грошай, асабістых праблем, працы ды іншага. Гэта недзе 38%.

Яшчэ статыстыка: часцей за ўсё з жывёламі спяць еўрапейцы (14%). А азіяты часцей спяць у адной пакоі з дзецьмі (28%). Для параўнання ў адным пакоі з дзецьмі спіць толькі 8% еўрапейцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?