Таксама міліцыя ўварвалася ў кватэры Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп, Ірыны Коктыш, Наталлі Радзінай і іншых асобаў, звязаных з незалежнымі парталамі.
Выносяць кампутары з кватэры Наталлі Радзінай
Наталля Радзіна.
Выносяць кампутар Калінкінай з "Народнай волі".
Святлана Калінкіна.
18:59
Праходзіць ператрус на кватэры журналісткі «Народнай волі» Марыны Коктыш на вуліцы Кальварыйскай.
***
16:20
Кватэра «Хартыі'97» размяшчаецца ў будынку па адрасе Кірава, 23 ля будынка Цэнтральнага суда Мінска - г.зн. былога Коласаўскага ліцэя). На кватэры быў праведзены ператрус. Налётчыкаў было восем чалавек.
Галоўная рэдактарка Наталля Радзіна вярталася з абеда (15:15) — кватэра, якую яна арандуе, знаходзіцца на 2-м паверсе. Калі яна адмыкала дзверы, восем чалавек спусціліся з трэцяга паверху
і ўварваліся ў кватэру, прычым адзін з іх пры гэтым ударыў яе ў твар, зазначае журналістка.
Адзін з візітантаў прадставіўся следчым Аляксандрам Чуем, двое іншых адрэкамендаваліся капітанамі міліцыі без указання прозвішчаў, іншыя проста «сціпла» ўварваліся ў кватэру.
Наталля Радзіна зазначае, што адзін з уварвантаў быў у чорнай масцы, жартаўліва выкрыкваў нацысцкія лозунгі ды салютаваў нацысцкім прывітаннем.
Візіцёры паказалі санкцыю на ператрус, падпісаную пракурорам Гомельскай вобласці, г.зн.у рамках «паляўнічай справы».
Пасля пачаўся ператрус. Камп'ютары былі запакаваныя ў чорныя пластыкавыя пакеты без перапісвання імі серыйных нумароў.
Наталля Радзіна звязвае налёт з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі Андрэя Саннікава, і ў прыватнасці, ягоным учорашнім інтэрв'ю.
Яна зазначае, што нягледзячы на падзеі, сайт Хартыі'97 хутка адновіць працу.
Пасля таго, як было скончана пакаванне камп'ютараў, асобы, што праводзілі ператрус, паспрабавалі выйсці з будынка, цягнучы з сабой камп'ютары, але пабачыўшы журналістаў, схаваліся назад. Урэшце падагналі машыну і пагрузілі аргтэхніку і з'ехалі.
* * *
Прыкладна ў гэты ж самы час - 15:15 - 15:30 - у кватэру Андрэя Саннікава таксама ўвайшлі міліцыянты, якія паказалі ордэр на ператрус, падпісаны пракурорам Гомельскай вобласці.
Канфіскуюць кампутар, вінчэстар, флэшкі, нават дыскеты, якімі ніхто не карыстаецца колькі год.
Усё ж візітанты потым разбудзілі дзіця Саннікава, зайшоўшы ў той пакой і зрабіўшы там ператрус. Забралі дыскі з дзіцячымі фатаздымкамі.
А вось каардынатар Хартыі'97 Дзмітры Бандарэнка папросту не пусціў у хату няпрошаных візіцёраў.
16:52
Праводзіцца ператрус і ў рэдакцыі незалежнай газеты «Народная воля».
Канфіскуюць працоўны камп'ютар шэф-рэдактара газеты Святланы Калінкінай. Прычым спачатку прыйшлі ў кватэру Святланы Калінкінай, а потым у рэдакцыю газеты.
Паказалі паперу, згодна з якой
Святлана Калінкіна з'яўляецца галоўным рэдактарам Хартыі'97.
Журналістка сказала, што гэта абсурд і яна ніякага дачынення да сайта Хартыі'97 не мае. Але гэта не спыніла няпрошаных візіцёраў, і яны сталі праводзіць ператрус. Праўда, у адрозненне ад ператрусу на кватэры Наталлі Радзінай, сілы работнікаў міліцыі зменшыліся на 35%. Тры гаварашчыя курткі сталі на ўваходзе, двое рабілі ператрус.
Цікава, што дзве панятыя жанчыны ў «Народнай волі» тыя ж, што былі панятымі ў кватэры Наталлі Радзінай. Журналісты іх пазналі і паказваюць пальцам.





