Пра гэта на прэс‑канферэнцыі 16 сакавіка ў Мінску паведаміў начальнік упраўлення ваеннай адукацыі і падрыхтоўкі войскаў Узброеных сіл Юрый Бугрэнка.

Найбольшая колькасць — 20 дзяўчат — могуць стаць курсантамі авіяцыйнага факультэта, у тым ліку пяць — па лётнай спецыяльнасці «Эксплуатацыя паветранага транспарту і кіраванне паветраным рухам». Яшчэ дзевяць дзяўчат плануецца прыняць на факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання.

Паводле слоў Бугрэнкі, на 1 сакавіка курсантамі Ваеннай акадэміі выказалі жаданне стаць 46 дзяўчат. Зараз на авіяцыйным факультэце ВНУ вучыцца адна дзяўчына — па лётнай спецыяльнасці. Гэта ўраджэнка Бабруйска Наталля Малашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?