Марына Коктыш

Марына Коктыш

Наталля Радзіна.

Наталля Радзіна.

Праходзіць зараз ператрус на кватэры журналісткі «Народнай волі» Марыны Коктыш на вуліцы Кальварыйскай.

Увечары ў рэдакцыю «Народнай Волі» з'явіліся супрацоўнікі РУУС Маскоўскага раёна і прапанавалі намесніцы галоўнага рэдактара Марыне Коктыш праехаць дахаты для вобыску. Для гэтага яны прадставілі службовую машыну.

Як паведамілі міліцыянты, у іх ёсць пастанова на канфіскацыю хатняга камп'ютэра Марыны Коктыш, дадае сайт Народнай волі.

Дома ў Наталлі Радзінай, рэдактаркі "Хартыі'97", таксама ператрус. Увечары яе сустрэлі каля працы міліцыянты і павезлі дахаты рабіць вобыск.

***

Сёння ўжо адбыўся ператрус у рэдакцыі «Народнай волі», у выніку якога забралі камп'ютар шэф-рэдактара газеты Святланы Калінкінай, а таксама ў офісе "Хартыі'97" і кватэры палітыка Андрэя Саннікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?