Адменена святочная імпрэза «Збіраўся скарб: 50 тамоў «Беларускага кнігазбору». Яна павінна была адбыцца сёння ў мінскім Палацы мастацтва.

Дырэктар выдавецтва «Кнігазбор» Генадзь Вінярскі паведаміў, што адмова традыцыйная —

«па тэхнічных прычынах».

Але канкрэтна ў чым справа, арганізатарам не патлумачылі.

Пра адмову стала вядома ўчора ўвечары. «Адміністрацыя прапануе нам звярнуцца пазней, мо праз тыдзень, каб перанесці імпрэзу.

Але мы ведаем, што калі раз камусьці не спадабалася, то і пасля не спадабаецца», — кажа сп. Вінярскі.

Намесніца дарэктара Палаца мастацтва Ганна Грыневіч адмовілася тлумачыць, па якіх прычынах у палацы нельга правесці імпрэзу.

«Як мне сказалі, па тэхнічных прычынах на нявызначаны тэрмін.

Я была б рада сказаць, што вечарына будзе перанесена, але не ведаю, калі зала будзе ў належным стане».

Відаць, адмова ў правядзенні вечарыны хутчэй за ўсё абумоўлена складам гасцей на ёй. Сярод іх — Уладзімір Някляеў.

Нядаўна ён прэзентаваў грамадскую кампанію «Гавары праўду», а ў Інтэрнэце пачалі гаварыць пра магчымы ўдзел пісьменніка ў наступных прэзідэнцкіх выбарах у якасці кандыдата.

Гэта адмова ўжо не першая сёлета.

У лютым у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча забаранілі праводзіць імпрэзу з нагоды стагоддзя Ларысы Геніюш.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?