Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Бразыліі Луішам Інасію да Сілвам можа адбыцца 22 сакавіка ў Рыа‑дэ‑Жанэйра.

Пра гэта паведамляе расійскае інфармацыйнае агенцтва «Новости» са спасылкай на мексіканскія СМІ.

Сёлета ў лютым Аляксандр Лукашэнка сустракаўся з губернатарам аграрнага бразільскага штата Гаяс Алсідэшам Радрыгешам Філью.

На сустрэчы Лукашэнка заявіў, што гатовы абмяркоўваць з бразільскім бокам пытаньні акцыянавання і прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, прадукцыя якіх цікавіць Бразілію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?