Віцэ‑прэзідэнт Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Філіп Ле Уэру ўзначальвае дэлегацыю, якая 17—1 сакавіка наведвае Мінск.

У праграме візіту — сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта, Савеце міністраў і Нацыянальным банку. На іх будуць абмеркаваныя пытанні супрацоўніцтва з Сусветным банкам у кантэксце эканамічных рэформаў, якія адбываюцца ў Беларусі.

Запланаваны таксама сумесны семінар «Беларусь: раскрыццё патэнцыялу ўстойлівага росту праз структурныя рэформы» з удзелам намесніка прэм’ер‑міністра Андрэя Кабякова і кіраўніцтва зацікаўленых беларускіх органаў дзяржаўнага кіравання

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?