Будоўля першага мінскага хмарачоса на вуліцы Кальварыйскай прынесла нязручнасць пасажырам грамадскага транспарта.
Аказваецца, што
блізкасць прыпынку і будоўлі стала небяспечнай для мінакоў.Афіцыйная фармулёўка ліквідавання прыпынку грамадскага транспарту «вуліца Максіма Танка/Інстытут журналістыкі» па вуліцы Кальварыйскай у бок да гандлёвага цэнтра «Карона» — «праз блізкасць вежавага крана». Раней на ім спыняліся аўтобусныя маршруты 46 і 78, а таксама тралейбусныя маршруты 4, 7, 9, 13, 44, 57.





