Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі.

Ноччу па паўночнай палове, днём у многіх раёнах невялікі дождж. Месцамі туман. Раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 — плюс 5°С,

днём плюс 4—10°С, па паўднёвым захадзе да плюс 13°С.

У Мінску 20 сакавіка воблачна з праясненнямі. Часам невялікі дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑заходні 6—11 м/с, днём парывы да 13 м/с.

Тэмпература паветра ноччу плюс 1—3°С, днём плюс 6—8°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 21 сакавіка на большай частцы тэрыторыі кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 1—7°С,

днём плюс 4—11°С, па паўднёвым захадзе да плюс 14°С.

22 сакавіка ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі кароткачасовы дождж, у паўночных раёнах — з мокрым снегам. Вецер паўднёва‑заходні з пераходам на паўночна‑заходні 7—12 м/с, у асобных раёнах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 2—9°С, днём па поўдні да плюс 11°С.

У Мінску 21 сакавіка воблачна з праясненнямі. Кароткачасовы дождж. Вецер паўднёва‑заходні 6—11 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля плюс 5°С,

днём плюс 8—10°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?