Марш «Жанчын у белым» — жонак і маці палітвязняў — працягваецца ў сталіцы Кубы Гаване чацвёрты дзень запар. Удзельнікі акцыі патрабуюць ад уладаў вызваліць з турмаў дысідэнтаў.

 Reuters

Reuters

Дэманстрацыя прымеркавана да сёмай гадавіны масавых арыштаў, якія адбыліся ў краіне ў 2003 годзе. Тады за кратамі апынуліся 75 апазіцыянераў.

Кажа адна з удзельніц маршу:

«Або нас заб’юць на вуліцы, ці нас кінуць у турму, ці вызваляць нашых блізкіх, але мы не спынім акцыю».

Сярод ініцыятараў маршу «Жанчын у белым» была і маці дысыдэнта Арланда Сапата‑Тамаё, які памёр у турме ў выніку трохмесячнай галадоўкі пратэсту.

Адначасова з «Жанчынамі ў белым» на вуліцы Гаваны выйшлі і жанчыны, якія падтрымліваюць урад. Каб не дапусціць сутыкненняў, вартавыя парадку выставілі паліцэйскі кардон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?