Віталь Тарас. Хроніка бягучых падзеяў. Эсэ. Вільня: Flamae, 2010, — 92c.

«Хроніку бягучых падзеяў» склалі выбраныя тэксты журналіста Віталя Тараса, апублікаваныя на сайце Беларускай Асацыяцыі Журналістаў і старонцы nn.by. Гэтая кніга — водгук публіцыста на актуальныя падзеі 2009 году: развагі над беларускай тоеснасцю пасля перамогі Аляксандра Рыбака, апошнімі пратэстаў іранскай апазіцыі.

Кніга прысвячаецца памяці бацькі, пісьменніка Валянціна Тараса, які пайшоў з жыцця год таму. Сам Віталь Тарас прызнаецца, гэтая невялічкае выданне — «спроба працягнуць унутраны дыялог, які я ўвесь час вяду з бацькам».

Чаму эсэ ў форме кнігі? Пэўна, таму, што пакаленне Валянціна Тараса аддавала перавагу папяровым выданням. А хутчэй таму, што кніга — гэта магчымасць прыпыніцца, няспешна паразважаць пераасэнсаваць штодзённае, услухацца ў частоты, на якіх журналістыка ператвараецца ў эсэістыку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?