Расстрэл за праваленую рэформу
У Паўночнай Карэі пакаралі смерцю ініцыятара дэнамінацыі нацыянальнай валюты.
У Паўночнай Карэі пакаралі смерцю ініцыятара дэнамінацыі нацыянальнай валюты Пак Нам Гі.
77-гадовы няўдалы рэфарматар Пак Нам Гі быў кіраўніком фінансавага дэпартамента Працоўнай партыі. Летась ён ініцыяваў грашовую рэформу — нацыянальная валюта краіны быда дэнамінавана. Аднак кожная сям’я магла захаваць грошы ў памеры $140. Усе астатнія ашчаджэнні фактычна засталіся ў руках дзяржавы.
Насельніцтва рынулася ў крамы, што прывяло да дэфіцыту тавараў. У знак пратэсту людзі ўпершыню за дзесяцігоддзі выйшлі на вуліцы.
У лепшых традыцыях таталітарных сістэм Пак Нам Гі быў аб’яўлены «буржуазным чалавекам, засланым у шэраг рэвалюцыянераў для вынішчэння нацыянальнай эканомікі».
ЯВ
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ