Пазачарговы, 13-ы, з'езд Партыі БНФ пройдзе 29 ці 30 мая. Адпаведнае рашэнне было прынята 20 сакавіка ў Мінску соймам партыі.

Як паведаміў лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, галоўнае пытанне з'езда — вызначэнне фармату ўдзелу партыі ў прэзідэнцкіх выбарах 2011 года.

У прыватнасці, паводле яго слоў, з'езд павінен вызначыцца, ці варта партыі вылучаць свайго прэтэндэнта альбо сумесна з іншымі палітычнымі структурамі падтрымліваць на прэзідэнцкіх выбарах адзінага дэмакратычнага кандыдата.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?