Жанчыны часта наракаюць на мужчынскі сэксізм, але і самі без усялякіх падставаў мысляць стэрэатыпамі ў дачыненні да мужчын. Напрыклад, такімі:
- мужчына павінен мець правы кіроўцы, калі не мае, гэта не мужчына;
- мужчына заўжды хоча сэксу; калі не хоча, то ён альбо гей, альбо здраджвае;
- мужчына ніколі не стамляецца, ён заўжды павінен мець сілы на спатканне або сэкс; калі не мае, значыць, нешта круціць;
- мужчына павінен добра зарабляць; калі зарабляе кепска, гэта не мужчына;
- мужчына не мае ніякага густу – ён хоча сэксу з любой жанчынай, няважна, важыць яна 200 кілаграмаў ці злая, як бульдог; калі ён не хоча сэксу з любою, ён альбо гей, альбо не мужчына;
- мужчына павінен умець рамантаваць рэчы ў доме, мяняць пракладкі ў кранах і г.д.; калі не ўмее, гэта не мужчына;
- мужчына павінен цікавіцца спортам; калі не цікавіцца, гэта не мужчына;
- мужчына павінен любіць піва; калі не любіць, гэта не мужчына.
Ведаеце яшчэ якія-небудзь?