У Партугаліі прайшоў самы сапраўдны суботнік. Асноўная праца была разгорнутая ў лясных масівах. Былі пасаджаныя маладыя дрэвы, расчышчаныя дарогі і прасекі, ліквідаваныя дзесяткі нелегальных сметнікаў, сабраныя тоны смецця.

А пачалася акцыя «Ачысціць Партугалію» год таму. Тады трое партугальцаў — 38-гадовы Нуну Мэндэс, 43-гадовы Руі Марынью і Паўлу Торэс, якому 50 гадоў, выбралі ўчастак лесу і прывялі яго ў парадак.

Пра гэта яны расказалі на сваім інтэрнэт-сайце і заклікалі далучацца да іх акцыі іншых. Праз 2 тыдні на «ўборку краіны» выйшла 15 чалавек, а яшчэ праз некалькі тыдняў да іх далучылася ўжо 3 тысячы добраахвотнікаў. Актывістаў падтрымала прэса, і вось у суботу, 20 сакавіка, у барацьбе за чысціню роднай зямлі ўзяло ўдзел ужо 100 тысяч партугальцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?