У Беларусі закупачныя цэны на малако, якое закупляецца для дзяржаўных патрэб, падвышаныя ў сярэднім на 10%. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 387.

На падставе дакумента ўнесены адпаведныя змяненні ў пастанову Савета Міністраў № 812 «Аб закупачных цэнах на прадукцыю жывёлагадоўлі, што рэалізуецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб» ад 5 чэрвеня 2008 года.

Закупачныя цэны на малако «Экстра» цяпер складаюць 1000 руб. за 1 кг, вышэйшага гатунку — 785 руб., першага гатунку — 725 руб., другога гатунку — 415 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?