ДАІ нагадвае пешым удзельнікам дарожнага руху, што трэба пераходзіць дарогу толькі ў спецыяльна прызначаных месцах на дазвольны сігнал святлафора, карыстацца падземнымі і наземнымі пераходамі. Не трэба з’яўляцца на дарозе ў нецвярозым стане, а ў цёмны час сутак трэба абазначыць сябе флікерамі. Не звяртаючы ўвагі на гэтыя простыя правілы, пешаход нярэдна рызыкуе сваім жыццём.
Штраф за адсутнасць флікераў у пешаходаў у цёмны час сутак і за іншыя парушэнні ПДР з 23 лютага складае а адной да трох базавых велічынь (ад Br35 тыс. да Br105 тыс.). Раней ён дасягаў 0,5 базавай (Br17,5 тыс.). А за парушэнне ПДР у нецвярозым стане інспектары ДПС могуць аштрафаваць на суму ад трох да пяці базавых велічынь (ад Br105 тыс. да 175 тыс.).
0
0
0
0
0
0