Непрыкметная ўлетку рака Княгінька кожную вясну паказвае сябе ва ўсёй красе.

«Учора дзеці дапамаглі насенку вынесці з пограба. А сёння там ужо басейн», — расказвае старэнькая бабуля, жыхарка вуліцы Першамайскай у Заслаўі. За мінулыя выходныя вада ў невялікай рачулцы Княгіньцы ўзнялася ў разы. У квартале вуліц Дачнай, Першамайскай і завулка Дачнага затапіла прыватныя падворкі. За ноч на панядзелак паналівалася ў паграбы і хлявы. У дамах пакуль суха. «Кожны год нас залівае — ці многа снегу выпадзе, ці мала», — кажа жыхарка Першамайскай. Але такой паводкі, як сёлета, тут не бачылі даўно.

 Каля стадыёна навучальнага цэнтра МНС.

Каля стадыёна навучальнага цэнтра МНС.

 Вуліца Першамайская.

Вуліца Першамайская.

 Завулак Дачны.

Завулак Дачны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?