Палітык Алесь Міхалевіч у сваім інтэрнэт-дзённіку прадставіў лагатып сваёй прэзідэнцкай кампаніі.
Лагатып на трох мовах — беларускай, расійскай і англійскай. Слоганам кампаніі стане «У нас усё атрымаецца».
«Лагатып распрацаваны Студыяй дызайну «RedStyle». Як і ў шмат якіх іншых маскоўскіх фірмах, адзін з заснавальнікаў гэтай студыі з’яўляецца беларусам. Лагатып будзе размяшчацца на ўсіх відах прадукцыі, якая будзе выпускацца маім штабам», — зазначае палітык.
Пра пачатак выбарчай кампаніі Алесь Міхалевіч заявіў яшчэ 27 студзеня.
0
0
0
0
0
0