Швейцарскі парламент прыняў закон, які забараняе віртуальныя гульні, дзе, каб выйграць, трэба забіваць.

З прапановай такой забароны выступілі сацыялісты і хрысціянскія дэмакраты.

Крытэры забароны яшчэ не прапісаныя, але мяркуецца, што ў чорны спіс трапяць гульні, дзе па сюжэце, каб перамагчы, «трэба чыніць жорсткі гвалт супраць людзей ці чалавекападобных істотаў», піша mcvuk.com.

Што праўда, калі абураных новым законам геймераў набярэцца 100 тысяч, то яны змогуць вынесці пытанне на рэферэндум.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?