Працы па закрыцці спыненай 31 снежня 2009 г. Ігналінскай атамнай электрастанцыі – у крытычным стане: асноўныя праекты, на якія ўжо не хапае грошай, спазняюцца на тры гады.

Віцэ-міністр энергетыкі Ромас Шведас заявіў, што сітуацыя з закрыццём станцыі склалася крытычная, асабліва гэта датычыць будаўніцтва могільнікаў для радыеактыўных рэчываў.

Шведас сказаў, што ЕС больш, чым абяцаў, праз затрымку плаціць не будзе, таму давядзецца абыходзіцца тым, што ёсць. Працягваць працы па закрыцці давядзецца за свой кошт. Адзінае выйсце – увесці гэтыя выдаткі ў тарыф на электраэнергію, тады за гэта заплацяць ўсе літоўскія спажыўцы электраэнергіі.

Віцэ-міністр адзначыў, што складаная сітуацыя з закрыццём ІАЭС не паўплывае на будаўніцтва новай АЭС у інжынерным плане, але пашкодзіць іміджу Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?