17‑гадовы жыхар Чачэрска абмяняў свой MP4‑плэер на абрэз паляўнічай стрэльбы. Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, гэта высветлілася падчас расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да жыхара Cветлагорска 1986 года нараджэння, які абвінавачваецца ў хуліганстве.

Міліцыяй устаноўлена, што 17‑гадовы навучэнец ДПТВ у студзені 2010 года набыў у 19‑гадовага жыхара вёскі Чырвоны Бор Рагачоўскага раёна абрэз паляўнічай стрэльбы, абмяняўшыся з ім на прайгравальнік МР4. Гэты абрэз паляўнічай стрэльбы падлетак потым захоўваў у падвальным памяшканні дома ў Чачэрску, а затым бясплатна перадаў яго жыхару Светлагорска, які выкарыстаў абрэз пры ўчыненні злачынства.

Па заключэнні экспертызы, абрэз паляўнічай стрэльбы з’яўляецца гладрульнай агнястрэльнай зброяй, прыдатнай для стральбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?