Паводле звестак фтызіятрычнай службы, кожны другі хворы на сухоты выдзяляе бактэрыі,

паведаміў 23 сакавіка на семінары ў Мінску намеснік дырэктара Рэспубліканскага навукова‑практычнага цэнтра (РНПЦ) пульманалогіі і фтызіятрыі Алег Калечыц. Паводле яго слоў, гэта не азначае, што ў астатніх хворых не адбываецца выдзяленне бактэрый, але сведчыць пра больш шырокія магчымасці дыягностыкі.

У 2009 годзе сярод выяўленых хворых у Гродзенскай вобласці выдзяляльнікамі бактэрый былі 64,3%, у Брэсцкай — 39%, Віцебскай — 49%, Гомельскай — 39,8%, Мінскай — 51,6%, Магілёўскай — 44,9%, у Мінску — 58,6%.

На пачатак 2010 года колькасць хворых на сухоты склала 11.963,

з іх 5.676 чалавек з`яўляліся выдзяляльнікамі бактэрый (у 2009‑м — 11.204 і 5.409, у 2005‑м — 13.321 і 5.815).

Пры кашлі, чханні такі хворы выдзяляе бактэрыі сухоты і за год здольны заразіць 12 здаровых людзей.

Калечыц адзначыў, што ў краіне павялічваецца ўдзельная вага хворых з множнай лекавай устойлівасцю (МЛУ) сярод хворых, якія з`яўляюцца выдзяляльнікамі бактэрый. Кожны пяты (20,3%) сярод ізноў выяўленых хворых пакутуе МЛУ. У 2008 годзе іх было 15,8%, у 2007‑м — 15,9%. Такая тэндэнцыя характэрная для большасці краін Еўропы, сказаў спецыяліст.

Больш за палову носьбітаў бактэрый хворыя на лекава ўстойлівыя сухоты, пры гэтым штогод суадносіны змяняюцца ў бок росту хворых з МЛУ‑сухотамі. Калі гэта форма захворвання ў 2007 годзе складала 40%, то ў 2008‑м — 45,1%, у 2009‑м — 49,7%.

Калечыц падкрэсліў, што

такія хворыя ўяўляюць найбольшую небяспеку для людзей, бо заражаюць формай захворвання з МЛУ, якая цяжка і працягла лечыцца.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?