Віцебскаму чыноўніку ў вельмі мяккай форме параілі падзяляць чыноўніцкае і пісьменніцкае.

У артыкуле «Як пісьменнік пісьменніку» аўтар газеты «Советская Белоруссия» Віктар Панамароў піша: «Нядаўна звярнуў увагу на выказванні работніка аднаго з выканкамаў. Па службе ён адказвае за працу з моладдзю. Адначасова і паралельна з’яўляецца пісьменнікам. Я не ведаю, у якой з гэтых якасцяў ён падняў пытанне, якое можна сфармуляваць так: пра лёс рускай мовы і самога паняцця «рускі» ў межах краіны пад назвай Беларусь». Аўтар прыводзіць прыклад з уласнага пісьменніцкага досведу: ён выдаў кнігу для дзяцей па-расійску і пры гэтым не меў аніякіх праблем. Напрыканцы Віктар Панамароў робіць камплімент беларускай мове і зазначае: «Наш вышэйзгаданы пісьменнік «укалваў» чыноўнікам. Гэта дзве розныя прафесіі. Іх, вядома, можна да некаторай пары сумяшчаць. Ніяк не навязваю згаданым пісьменніку-выканкамаўцу свой пункт гледжання. Ён цалкам можа думаць інакш. Але ... толькі, як уяўляецца, па-за працай у дзяржструктуры або пасля яе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?