• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Літаратура
25.03.2010 / 10:14

Перакладчык «Трох таварышаў» Рэмарка на беларускую святкуе юбілей

Сёння 75-годдзе адзначае паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч.

Сёння 75-годдзе адзначае паэт і перакладчык Уладзімір Папковіч. Дзякуючы яго намаганням па-беларуску загаварылі героі «Трох таварышаў» Рэмарка, «Вільгельма Тэля» Шылера, па-наску загучала паэзія Брэхта, Лесінга, Гейнэ. Не менш у перакладчыка застаецца і з нявыдадзенага.

На пытанні «НН» адказвае Уладзімір Папковіч.

«Наша Ніва»: Сп. Уладзімір, што сёння ляжыць у вашым стале з неапублікаваных перакладаў?

Уладзімір Папковіч: Калісьці Барыс Сачанка прапанаваў мне скласці зборнік выбраных твораў Генрыха Гейнэ. Я пераклаў даволі шмат яго вершаў. Выданне не выйшла, бо разваліўся СССР, памёр Барыс Сачанка. Нешта я апублікаваў у сваёй кніжцы «На тым стаю», нешта так і не надрукавана.

У 1990-х я падрыхтаваў кнігу перакладаў «Брудэршафт»: творы Готхальда Эфраіма Лесінга, Генрыха Гейнэ, Тэадора Фантанэ, Тэадора Шторма, Георга Веерта, Ёганеса Р. Бэхера, Бертальта Брэхта, Германа Гесэ, Машы Калека. І прапанаваў выдавецтву «Мастацкая літаратура». Але рукапіс праз некалькі гадоў мне вярнулі з-за адсутнасці сродкаў на выданне. На асобную кніжку назбіраліся пераклады паэтаў нямецкага барока Марціна Опіца, Паўля Флемінга, Андрэаса Грыфіуса, Крысціяна Гофмана фон Гофмансвальдаў, Сімана Даха. Але хто выдасць іх?

Перакладзена таксама п’еса Бертальта Брэхта «Трохграшовая опера». Але і яна ляжыць у стале.

«НН»: А зараз не спрабуеце «грукаць» у выдавецтвы?

УП: Спрабую, але не настойліва. Як выдаваць, калі для перакладаў у краіне нават няма спецыялізаванага друкаванага часопіса. Але чаму яго няма?

Ці не павінна была б дзяржава, заклапочаная, каб увайсці ў еўрапейскую, міжнародную прастору, дбаць пра тое, каб насельніцтва краіны цікавілася не толькі замежным рыззём, але і культурай, у прыватнасці, літаратурай?

Толькі з часоў аб’яднання нямецкіх дзяржаў з’явіліся тры нямецкамоўныя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры: Гюнтэр Грас, Эльфрыда Елінэк, Герта Мюлер. Ці ж не нагода надрукаваць хоць невялічкія творы гэтых аўтараў?

Праўда, нядаўна пазнаёміўся (праз Інтэрнэт) з Ганнай Янкутай. Праз яе атрымаў прапанову перакласці дзве казкі Вільгельма Гаўфа для інтэрнэт-часопіса «Прайдзісвет». Спадзяюся працягваць супрацоўніцтва.

«НН»: Вы пачалі перакладаць яшчэ ў савецкія часы, калі існавала цэнзура. Творы для перакладаў выбіралі заўжды на ўласны густ?

УП: У савецкія часы мне дазвалялі выбіраць творы для перакладаў з класікі ці з нямецкай тагачаснай (гэдээраўскай) літаратуры. Праўда, я мала ўдзельнічаў у гэтым працэсе, бо позна пачаў. Мая першая перакладная кніжка, выдадзеная ў «Мастацкай літаратуры» ў 1985 годзе, — «Вяртанне да сябе» Ёганеса Р. Бэхера (выбраныя вершы). Затым быў вялікі раман «Востраў без маяка» Рут Крафт (1987) па прапанове выдавецтва. Потым я перакладаў Брэхта, Веерта, Лесінга, паэзію нямецкіх рамантыкаў. А яшчэ Рэмарка, Шылера. Трэба добрым словам прыпомніць штогоднік перакладаў «Далягляды». Даводзілася мне перакладаць з польскай, расійскай, нават цыганскай (Вальдэмара Калініна).

«НН»: А сучасных нямецкіх аўтараў перакладаеце?

УП: Мяне ў свой час моцна захапіла кніга сучасніка Увэ Ціма «На прыкладзе майго брата», у якой аўтар паспрабаваў асэнсаваць вайну на прыкладзе лёсу старэйшага брата (ён служыў у СС і загінуў на Украіне). Захацелася яе перакласці. Пакуль я толькі меркаваў, ці не ўзяцца перакласці кнігу на беларускую мову, гэтую справу зрабілі іншыя. Кніга з’явілася ў выдавецтве Віктара Хурсіка ў мінулым годзе, перакладчык, праўда, не пазначаны.

Нядаўна пераклаў кніжку сучаснай нямецкай пісьменніцы Гудрун Паўзеванг «Хмара». Гэта мастацкі твор на тэму атамнай катастрофы, якая нібыта адбылася ў Германіі пасля Чарнобыля. Ці памятаем мы Чарнобыль? Забыліся? Я хацеў напомніць, але гэту кніжку я выдаць не магу.

«НН»: А што адметнага ў кнізе?

УП: Гэта трагічная фантазія на чарнобыльскую тэму: быццам жудасная ядзерная катастрофа адбылася на адной з АЭС у Нямеччыне, на поўдні, і ўся акруга рушыла на поўнач. Сярод бежанцаў аказаліся двое дзетак: дзяўчынка чатырнаццаці гадоў і яе сямігадовы брацік. Бацькі — у ад’ездзе, а

дзеткі ўцякаюць на поўнач на роварах, у паніцы і неразбярысе парушанага нямецкага парадку, непарушнага людскога эгаізму. Хлопчык гіне, дзяўчынка апраменьваецца.

Гэта мяне скаланула.

Цяпер мы забыліся пра Чарнобыль. Людзей не цікавіць, хто і як дажывае свой век пасля катастрофы. Мы плануем ужо будаваць новую атамную электрастанцыю. Палітыкі кажуць: «Усё нармальна. Цяпер у нас будзе дасканалая тэхніка. Галоўнае, не хвалявацца». Гэта ідэя праходзіць праз усю кнігу. Як нешта здараецца, палітыкі кажуць: «Гэта не павінна было здарыцца. Нічога страшнага. Галоўнае, не хвалявацца». Кніжка трагічная, нават для нас, беларусаў.

«НН»: Але як выдаць?

УП: Выдаць вельмі проста. Купіць у нямецкага выдавецтва ліцэнзію на права публікацыі перакладу. Я звязаўся з нямецкім выдавецтвам. Атрымаў адказ, у якім гаворыцца: «Мы знойдзем шлях даць беларускаму выдавецтву правы, нават пры накладзе ў 500 асобнікаў, што ў дадзеным выпадку незвычайна мала… Тое, што для выдавецтва ніякіх фінансавых прыбыткаў не будзе, нас вучыць вопыт. Але ж грошы — не адзіная прычына выдачы ліцэнзіі!»

Цяпер трэба дамаўляцца з любым беларускім выдавецтвам, і яны за грошы выдадуць. Але грошай у мяне няма. І спонсара няма. Таму і сэнсу не бачу прасіць выдавецтва рабіць рахунак.

Буду, пакуль магу, перакладаць для Інтэрнэту. Не сядзець жа беднаму пенсіянеру, склаўшы рукі.

***

Уладзімір Папковіч нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Паэт, перакладчык. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1981).

Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў. З 1966 года жыве ў Віцебску. З 1982 года — старшы выкладчык Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя Машэрава. Там працуе і сёння.

Аўтар зборнікаў вершаў «На досвітку», «Зерне», «Самы кароткі цень», «На тым стаю», «Рэшта», кнігі гумару «Вы будзеце смяяцца». У яго перакладах з нямецкай выйшлі кнігі «Вяртанне да сябе» Ёганэса Р. Бэхера, «Закаханы вандроўнік: паэзія нямецкага рамантызму», «Тры таварышы» Рэмарка і іншыя. На нямецкую мову пераклаў «Тараса на Парнасе» Кастуся Вераніцына.

Гутарыў Сяргей Макарэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Палітыка і грамадства
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
У Мінабароны выклікалі ваеннага аташэ Украіны

Мінздароўя: За суткі — 1757 выпадкаў кавіду
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Усяго патроху
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
Рэцэпт на выхадныя: французскія калядныя пячэнькі «Сабле»
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
Ратавальнік на руках вынес казулю, якая правалілася пад лёд у Браслаўскім раёне — кранальнае ВІДЭА
У Гомелі снегаўборачны МАЗ знёс агароджу
Дзяржпагранкамітэт Беларусі заявіў, што ўкраінскія пілоты парушылі мяжу, і паказаў відэа. Украіна абвяргае
Магілёвец выбіў незнаёмцу зубы, бо той дрэнна праспяваў у караоке-бары

На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
У Ваўкавыску дзве дзяўчынкі выпілі гарэлкі і трапілі ў рэанімацыю
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Сапраўды няма грошай». У Віцебску людзі здаюць кроў у доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі сказаў, колькі мільёнаў даляраў можа згубіць Беларусь на экспарце праз санкцыі
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю

Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Меркаванні
Кузняцоў пра словы Макея: Паняцце «дзяржаўнасць» без законнасці — гэта пусты гук
Новы капіталізм Маска і іншых тэхнамільярдэраў. Што з ім не так
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
МУС Расіі прапанавала вызваліць беларусаў і дыпламатаў ад дактыласкапіі
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
СААЗ: Пра смяротныя выпадкі пасля «амікрона» пакуль не паведамлялася
У Польшчы затрымалі расійскае гандлёвае судна
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Галоўнае
Кіраўнік фракцыі Еўрапарламента: «Паўночны паток — 2» не будзе рэалізаваны ў выпадку ўварвання Расіі ва Украіну
Мінздароўя: Бальніцы працягваюць вяртацца да звыклага рэжыму працы
«Давайце бясплатна, бо што вы мне зробіце?» Беларускія клінеры падзяліліся дзікімі гісторыямі пра сваіх кліентаў
Барэль пра імаверны канфлікт з Расіяй: ЕС зойме бок Украіны ў любым выпадку
«Гэта катастрофа і для яе, і для нас». Айчым Сафіі Сапегі пракаментаваў выстаўленне абвінавачвання дачцэ
У Беларусі з ліпеня 2022 года будзе ўведзены ПДВ для інтэрнэт-гандлю
1 130 160 рублёў — столькі сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
Усяго патроху
Айцішнікі, дырэктары, пілоты і… вясковы інжынер? Паглядзіце, каму прапануюць самыя высокія заробкі ў Беларусі
Сафіі Сапезе выставілі абвінавачванне. Ёй пагражае да 6 год зняволення
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
Фота / Відэа
Крыніцы: улады рыхтуюцца паказваць фіктыўныя прыбыткі ў «новым інвестыцыйным цыкле»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Bild: План-максімум Крамля — захапіць дзве траціны Украіны, уключна з Кіевам
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Адгадайце, што на гэтых фота ўрачыста адкрываюць беларускія чыноўнікі ТЭСТ
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
Ці сустракаліся ў Швецыі Макей і Ціханоўская?
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Спісы спускае КДБ». Чытачы з усёй краіны паведамляюць пра новыя «палітычныя» звальненні
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Гарачыя тэмы
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх