У справе бабруйскага актывiста Алеся Чыгiра, які прыкаваў сябе на мiнулым тыднi да слупа насупраць Бабруйскага гарвыканкаму, яшчэ рана ставiць кропку. Нагадаю, што такiм чынам былы кiраўнiк перадвыбарчага штабу Аляксандра Мiлiнкевiча пратэставаў супраць звальненьня яго з працы па палiтычных матывах.

Цяпер Чыгір мае намер падаць у суд позву на дзеяньнi гарадзкога аддзелу адукацыi. Акрамя таго, ён напісаў у Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусi заяву, у якой просiць дапамагчы ў аднаўленьнi на працы. У тое, што афiцыйны прафсаюз хоць неяк адрэагуе на ўзьніклую сытуацыю Чыгiр ня верыць, але, па яго словах, ёсьць пэўны альгарытм дзеяньняў, якi ён мае намер прайсьцi, у вынiку чаго ягоная справа можа быць разгледжаная Мiжнароднай арганiзацыяй працы (МАП). Цяпер над афармленьнем адпаведных папераў працуюць юрысты.

Тымчасам у гарадзкой пракуратуры знаходзяцца паперы на самога Чыгiра — 1 верасьня, на наступны дзень пасьля пратэсту, Чыгіра выклiкалі позваю даць тлумачэньнi. Праваахоўныя органы вырашаюць цi прыцягваць Чыгiра да адмiнiстрацыйнай адказнасьцi за парушэньне закону «Аб правядзеньнi масавых мерапрыемстваў&raquo

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0