Аналіз рэгістрацыі новых аўтамабіляў у сталіцы па выніках 2009 году паказаў, што самымі папулярнымі мадэлямі новых аўтамабіляў у Маскве з’яўляюцца Ford Focus і Renault Logan, паведамляе агенцтва «Аўтастат»

Уладальнікамі новых «Фокусаў» у мінулым годзе стаў 13 181 жыхар расійскай сталіцы і 6875 жыхароў Маскоўскай вобласці. А колькасць уладальнікаў Renault Logan за мінулы год у сталіцы павялічылася на 8381 чалавека, а ў Маскоўскай вобласці — на 5830 чалавек.

Аналітыкі адзначаюць, што ў адрозненне ад агульнарасійскага рэйтынгу, дзе першыя месцы пакуль яшчэ ўпэўнена займаюць мадэлі Lada, у жыхароў сталічнага рэгіёну вазаўская прадукцыя папулярнасцю не карыстаецца. Так, Samara ў Маскоўскай вобласці знаходзіцца толькі на трэцім радку, «класіка» — на чацвертым, а Priora — на шостым. У Маскве ж Priоra ўвогуле не трапляе ў дзесятку мадэляў‑лідэраў, а Samara (4392 шт.) і «класіка» (4269 шт.) займаюць толькі восьмае і дзесятае месцы. Іх упэўнена абганяюць Chevrolet Lacetti (5993 шт.), Mitsubishi Lancer (5294 шт.), Opel Astra (5178 шт.), Kia Ceed (5096 шт.) і Nissan Qashqai (4760 шт.). На адным узроўні з вазаўскімі мадэлямі ў Маскве таксама прадаецца Mazda‑3 (4281 шт.).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?