На месяц падоўжанае разьбіральніцтва ў справе загінулага літоўскага дыпламата. Такое рашэньне прыняла пракуратура Ленінскага раёну Брэсту.
Нагадаем, што літоўскі дыплямат загінуў уначы на 23 жніўня ў Берасьці. Яго цела знайшлі пад вакном гатэлю "Інтурыст".
Беларускія сьледчыя органы паспяшаліся паведаміць, што Вітаўтас Пацюнас загінуў ад падзеньня. У сваю чаргу, літоўскія экспэрты вядуць сваё расьсьледаваньне і афіцыйных высноваў па ім пакуль не даюць.
0
0
0
0
0
0