• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Гісторыя

Кастусь Тарасаў.

26.03.2010 / 13:10

Касцюшка і Пілсудскі

Адзін з апошніх артыкулаў Кастуся Тарасава.

Адзін з апошніх артыкулаў Кастуся Тарасава.

Кастусь Тарасаў.

Жыцці гэтых двух гістарычных асоб аддзяляе 121 год. «Начальнік паўстання» і «начальнік дзяржавы» — ці ёсць паміж імі нешта агульнае, найперш скрозь прызму беларускага пытання?

Падлеткі

У 1746 годзе ў маёнтку Мерачоўшчына нарадзіўся Тадэвуш Касцюшка. Прапрадзед яго Канстанцін быў натарыем вялікага князя. Праз шлюб з дачкой князя Гальшанскага ён парадніўся з дынастыяй Ягелончыкаў. Але вышэй павятовых пасад ніхто з Касцюшкаў да Тадэвуша не паднімаўся.

Пілсудскі нарадзіўся ў 1867 годзе ў маёнтку Зулаў Свенцянскага павета. (Пасля верасня 1939 года гэты павет увайшоў у Вілейскую вобласць БССР). Яго бацька, Юзэф Пілсудскі, паходзіў з беларускага роду Гінетавічаў, вядомага па Грунвальдскай бітве. Да сямі гадоў іх дзяцінства было падобным — абодва выраслі ў сядзібах, побач знаходзіліся вёскі, у якіх гаварылі па‑беларуску, а калі хлопцы прыходзілі дамоў, слухалі старэйшых па‑польску. Але былі і адрозненні. Маці Пілсудскага, Марыя Білевіч, у шуфлядзе, зачыненай на замок, захоўвала партрэты польскіх і літоўскіх герояў, якія па важных днях паказвала сынам. Яшчэ яна чытала ўслых паэму «Пан Тадэвуш», якую не мог чытаць Касцюшка. Піярская калегія, дзе вучыўся Тадэвуш, была польскай, Віленская гімназія, дзе вучыўся Пілсудскі, была рускай. З‑за гэтага ў Пілсудскага ўтварылася непрыязнасць да русіфікацыі, якая ў Касцюшкі ўзнікла толькі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай.

Маладыя гады

У дзевятнаццаць гадоў Касцюшка паступіў у Варшаўскі кадэцкі корпус і разам з капітанскімі пагонамі атрымаў стыпендыю для навучання ў ваеннай школе пры Луўры. Вярнуўшыся на радзіму, Тадэвуш закахаўся ў Людвіку Сасноўскую, дачку польнага гетмана. Маладыя людзі пазнаёміліся ў маі, а ў верасні Касцюшка папрасіў у гетмана руку яго дачкі. Узвар’яваны «дзёрзкасцю», Сасноўскі загадаў Тадэвушу пакінуць сядзібу. Касцюшка прапанаваў Людвіцы пайсці з ім пад вянец супраць бацькоўскай волі. Тады Сасноўскі абвясціў, што прыцягне Касцюшку да суду, які прадугледжваў за такое злачынства смяротную кару.

Выйсце для яго адкрылася з вайной, якую ў 1775 годзе пачалі амерыканскія штаты. Францыя дасылала туды афіцэраў‑валанцёраў, у якія запісаўся і Касцюшка. Так ён патрапіў у Амерыку, дзе атрымаў патэнт палкоўніка‑інжынера амерыканскай арміі. Ён забяспечыў фартыфікацыямі Саратогу на рацэ Гудзон. Галоўнакамандуючы войскамі Джордж Вашынгтон даручыў Касцюшку будаўніцтва крэпасці Вест‑Пойнт. Англічане не рашыліся штурмаваць яе і наогул уздымацца ўверх па Гудзону — рака на ўсю шырыню (450 метраў) была перакрытая жалезным ланцугом, сканструянаваным Касцюшкам. Ён стаў генералам амерыканскай арміі, шаноўным грамадзянінам ЗША. Але пасля 8‑гадовай вайны вярнуўся на радзіму.

Юнак Юзэф Пілсудскі пасля гімназіі паступіў у Харкаўскі універсітэт. Але студэнцкае жыццё выдалася нядоўгім. Яго брат Браніслаў быў удзельнікам змовы, арганізаванай «Народнай воляй» для забойства расійскага імператара Аляксандра III. Юзэф, які прывёз змоўшчыкам чамадан з дынамітам, быў як непоўнагадовы высланы ў Сібір. Менавіта ў гэтыя гады Пілсудскі называў сябе беларусам.

Пасля высылкі ён стаў адным з заснавальнікаў Польскай сацыялістычнай партыі, рэдактарам газеты «Robotnik». Раскрыццё друкарні прывяло ды арышту Пілсудскага. Ён пяць месяцаў адбыў у Пецярбургскім вар’яцкім доме, пакуль не ўцёк. Пілсудскі становіцца арганізатарам грабяжоў для партыйнай касы. Асабліва вядомая яго «экспрапрыяцыя» ў Безданах недалёка ад Вільні. Група напала на паштовы вагон і атрымала вялізныя грошы — 200 тысяч рублёў (прыкладна 2 000 000 долараў па сучасным курсе).

Годнасць

3 мая 1791 года сойм прыняў Канстытуцыі Рэчы Паспалітай. Галоўнымі пунктамі Канстытуцыі былі адмена «ліберум вета» і федэратыўнага ладу дзяржавы, увядзенне адзінай польскай мовы і спадчыннай манархіі, захаванне прывілеяў шляхты і ўсталяванне апекі дзяржавы над сялянамі. Гэта сталася прычынай другога падзелу Рэчы Паспалітай.

Еўрапейская слава знайшла Касцюшку пасля бітвы з рускімі пад Дубенкай 18 ліпеня 1792 года. Адразу пасля Дубенкі Касцюшка атрымаў чын генерал‑лейтэнанта. У сакавіку 1794 года на Рынкавай плошчы Кракава яго абвясцілі галоўным начальнікам паўстання. 10 кастрычніка 1794 года адбылася бітва палякаў з рускімі пад Мацеявіцамі — пераломная і няўдалая для Касцюшкі. Ён быў паранены казакамі, трапіў у палон, і яго адвезлі ў Пецярбург.

У 1914 годзе аўстрыйскі ўрад дазволіў Пілсудскаму мець у арміі польскія легіёны. Пілсудскі камандаваў толькі Першай брыгадай, але паралельна ён ствараў Польскую ваенную арганізацыю, што дазволіла сфармаваць Польскае войска. Брэсцкі мір і рэвалюцыя ў Германіі паспрыялі Польшчы адрадзіцца як дзяржаве.

Улетку 1919 года Пілсудскі выратаваў Савецкую ўладу ў Расіі. Над Масквой навісла пагроза — наступ Добраахвотніцкага войска Дзянікіна. Польскія ж войскі, якія знаходзіліся на той час у Беларусі і Валыні, і якія ўжо паўгода самастойна змагаліся з Чырвонай арміяй, спакойна назіралі за сутыкненнем чырвоных і белых. Пазней Пілсудскі тлумачыў, што ў выпадку рэстаўрацыі імперыі не магло быць і размовы аб вольных Украіне і краінах Балтыі. Польшча ў лепшым выпадку магла б разлічваць на «этнічную» мяжу, якая неўзабаве атрымала назву «лініі Керзона» і стала рэальнай пасля другой сусветнай вайны.

У сакавіку 1919 года палякі занялі Пінск, авалодалі Наваградкам, Баранавічамі, Лідай і Вільняй, Мінскам і Бабруйскам. У 1920 годзе Чырвоная Армія пачала наступ у Беларусі. У жніўні часткі Тухачэўскага падышлі да Варшавы. Пілсудскі, генерал Развадоўскі і французскі генерал Вейган падрыхтавалі контрудар. Толькі за ліпень 1920 года ў Войска Польскае ўступілі 150 тысяч добраахвотнікаў. У жнівеньскай бітве Чырвоная армія пацярпела паразу, у палон трапілі каля 100 тысяч салдат.

Без Пілсудскага гэтай перамогі над Віслай не было б ужо хаця б толькі таму, што не было б самой Варшаўскай бітвы. Калі войскі Тухачэўскага стаялі пад Варшавай, многія ў польскім кіраўніцтве лічылі адзіным выратаваннем без бою Варшаву здаць і адыходзіць у былую прускую Польшчу, межы якой бальшавікі быццам бы не адважацца перайсці. Толькі жалезная воля Пілсудскага зберагла ўсё ад развалу.

«Не» Касцюшкі

Сярод першых учынкаў Паўла I быў візіт да вязня Мармуровага палаца. Павел прапанаваў Касцюшку свабоду ў абмен на прысягу на вернасць імператару. Яго прысяга прыносіла свабоду яшчэ 12 тысячам паўстанцаў. Касцюшка пагадзіўся і з’ехаў у Амерыку.

Першапачаткова ён планаваў застацца ў Новым Свеце назаўжды. Аднак у маі наступнага года пераехаў у Еўропу. Прычынай вяртання стала запрашэнне ўзначаліць марш легіёнаў з Італіі ў Малапольшчу з мэтай падняць там паўстанне. У Парыжы высветлілася, што Напалеону гэты план быў патрэбны дзеля запалохвання паўстаннем Прусіі, каб выбіць яе з антыфранцузскай кааліцыі. «Не!» — сказаў Касцюшка і служыць Напалеону адмовіўся.

У 1800 годзе паўстанец і генерал пераехаў у мястэчка Бярвіль поруч з Фантэнебло, у маёнтак братоў Цельтнераў, старэйшы з якіх прадстаўляў Швейцарыю ў Францыі, а малодшы на радзіме быў бургамістрам мястэчка Салюрн. У гэтым мястэчку і правёў свае апошнія два гады Тадэвуш Касцюшка. Тут ён навучаў хросніцу Тадэі Цельтнер гісторыі, малюнку і мовам, а калі дазваляла здароўе, здзяйсняў конныя прагулкі. Стары генерал кожнаму сустрэчнаму ўсміхаўся і кожнаму жабраку падаваў міласціну.

«Санацыя» Пілсудскага

Марай Пілсудскага было адрадзіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года. І ён патрабаваў, каб польская дэлегацыя настойвала на такой умове міру. Але Польшча была змучаная шасцігадовай вайной, польская дэлегацыя, якая складалася з яго палітычных супернікаў, прыклала ўсе высілкі, каб новая лінія мяжы была праведзеная бліжэй, чым яна была ў 1772 годзе.

Тры гады Пілсудскі ўгаворваў летувісаў вярнуцца ў «абдымкі польскага брата» і атрымаць назад Вільню ў абмен на «унію». Але летувісы не пагадзіліся на страту незалежнасці. Тады Віленшчына была далучана да Польшчы праз «рэферэндум». Гэта стала адным з чыннікаў таго, што ў 1923 годзе Пілсудскі вымушаны быў адрачыся ад усіх дзяржаўных пасад. Але праз тры гады ён вырашыў вярнуцца ў сувязі з «анархіяй».

Вайсковы міністр Жэліхоўскі сабраў пад Варшавай адборныя часткі і перадаў камандаванне над імі Пілсудскаму. 12 мая 1926 года палкі рушылі на сталіцу. Увечар пачаўся бой у Варшаве. Падчас баёў загінула 379 чалавек, было паранена 1000. У краіне быў усталяваны рэжым аўтакратыі Пілсудскага, так званы рэжым «санацыі».

Нацыянальны беларускі адраджэнскі рух апынуўся пад пагрозай знішчэння. На ўсю Заходнюю Беларусь засталася толькі адна беларуская школа ў Вільні. Беларускіх інстытутаў, каледжаў, тэатраў, друкаваных выданняў не існавала. Суд у Брэсце ў 1927 годзе асудзіў да 10 гадоў турмы 30 сябраў КПЗБ. Была забаронена дзейнасць Беларускай сялянска‑рабочай Грамады (120 тысяч чалавек), а яе 400 кіраўнікоў рэпрэсаваныя. У 1932 годзе Асташынскае і Кобрынскае сялянскія паўстанні былі задушаны войскамі — 7 чалавек павешаны, 79 асуджаны. 17 чэрвеня 1934 прыняў вязняў канцэнтрацыйны лагер у Бярозе‑Картузскай.

Адрозненні

Касцюшка стаў начальнікам паўстання тады, калі яшчэ не было ніякіх партый Літвы і Беларусі, якія б ставілі пытанне хоць бы наконт сваёй аўтаноміі, не было ні адной асобы, якая ўяўляла б, як гэта можна зрабіць. Патрыятычна настроены, ён не хацеў, каб рускія захапілі яго краіну. І пацярпеў паразу.

Касцюшка быў вольналюбівым чалавекам, але ў межах непадзельнай Польшчы, у якую б уваходзілі Беларусь і Літва як простыя ваяводствы. Незадоўга да сваёй смерці ён вырашыў вызваліць сялян ад прыгнёту. Сястра Касцюшкі напісала Аляксандру I ліст, дзе прасіла яго парушыць завяшчанне брата. Імператар пагадзіўся з яе патрабаваннем.

Пілсудскі вельмі любіў легенду пра сабе як пра «бацьку польскай незалежнасці». Магчыма, што іншы чалавек не выканаў бы такой задачы. У Пілсудскага была любоў да Рэчы Паспалітай. Ён жадаў, каб беларусы таксама сталі «добрымі палякамі». Але Пілсудскі далучыў да Польшчы Беларусь, калі была беларуская дзяржава, і свядома ўвёў апалячванне.

Касцюшку, «начальніка паўстання», беларусы лічаць сваім героем, «начальніка дзяржавы» Пілсудскага — не.

Кастусь Тарасаў, Новы час

***

Кастусь Тарасаў нарадзіўся 10 кастрычніка 1940 года ў Мінску. Пасля заканчэння сярэдняй школы (1957) на працягу трох гадоў працаваў слесарам‑зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе, калектарам у Паўночна‑Заходняй геолага‑разведачнай экспедыцыі, слесарам‑мантажнікам у арганізацыі «Спецэлеватармельбуд». Вучыўся на хімічным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1960—1965). Па заканчэнні інстытута працаваў майстрам шкловарэння на шклозаводзе «Неман», тэхнолагам на віцебскім заводзе «Маналіт».

Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967—1975), журналістам па дамове і загадчыкам аддзелу прапаганды і агітацыі газеты «Знамя юности» (1975—1977), рэдактарам аддзелу мастацтва і крытыкі часопісу «Неман» (1977—1983), спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва» (1986—1988). З 1990 года — адказны сакратар часопіса «Спадчына». Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у газеце «Свабода». Друкаваўся з 1965 года.

Адным з першых сярод беларускіх пісьменнікаў узняў тэму гісторыка‑культурнай спадчыны. З мастацкім творам выступіў упершыню ў 1976 годзе (аповесць «Следственный эксперимент», часопіс «Неман»). Пісаў на рускай і беларускай мовах. Аўтар кніг аповесцяў «День рассеяния», «Странствие в тесном кругу», «Погоня на Грунвальд», «Апошняе каханне князя Міндоўга», «Адзіны сведка — бог», рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды», літаратурна‑гістарычных эсэ «Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны», а таксама зборнікаў гістарычных дэтэктываў «У час Стральца» і «Залатая Горка».

Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» за лепшую публікацыю ў прозе (2008 г.) часопіса «Дзеяслоў».

Памёр 22 сакавіка 2010 года

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Палітыка і грамадства
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх