Арышт Ірэны Валюсь падчас суда ў Валожыне. Фота Юліі Дарашкевіч
26 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна меў адбыцца разгляд справы намесніка старшыні Саюза палякаў на Беларусі Ірэны Валюсь. Яна абвінавачвалася ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі.
Аднак перад пачаткам паседжання, калі перад будынкам суда сабралася 60 чалавек, якія прышлі падтрымаць спадарыню Валюсь, суддзя Люцыя Жук паведаміла абвінавачанай, што яе справа перададзеная ў суд Ленінскага раёна.
Актывіст СПБ, Андрэй Пачобут, адзначае, што гэта першы падобны выпадак. Раней суды над сябрамі СПБ адбываліся без бюракратычных затрымак. На думку А.Пачобута, затрымка, як і сама судовая справа, выкліканая рашэннем вышэйстаячых інстанцый.
Аб новай даце суда над Ірэнай Валюсь пакуль нічога невядома.