У нядзелю адбыліся матчы ў адказ паўфіналаў Кубку Беларусі па футболе.
Па іх выніках стала вядома, што ў вырашальнай сустрэчы згуляюць барысаўскі БАТЭ і жодзінскае «Тарпеда».«Аўтазаводцам» давялося цяжка ў сустрэчы з сенсацыяй розыгрышу гомельскім ДСК. Першы матч скончыўся перамогай «Тарпеда» з лікам 2:1.
Аднак у матчы ў адказ яшчэ ў першым тайме найлепшы бамбардзір гэтага Кубка Беларусі Сяргей Забалоцкі адкрыў лік. Жодзінцам стала лягчэй, калі ў другім тайме быў выдалены абаронца ДСК Апанас.
ДСК так і перамог з лікам 1:0, але ў фінал не прайшоў праз тое, што «Тарпеда» забіла больш галоў на чужой пляцоўцы. Таксама «Тарпеда» здабыло пуцёўку ў Лігу Еўропы. Гэта будзе дэбют жодзінцаў на еўраарэне.
А вось БАТЭ перамог у абедзвюх сустрэчах. У першай каманда Віктара Ганчарэнкі перамагла «Шахцёр» з лікам 2:1.
У нядзелю ж БАТЭ хапіла для выйгрыша ўсяго адзінага гола, які на
Фінал пройдзе ў маі.