З 30 сакавіка ў Беларусі даражэе цукар. У сярэднім цана павысіцца на 5%.

Цяпер рознічная цана на цукар‑пясок вагавы складзе 2.590 рублёў за кілаграм, на расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па адным кілаграме — 2.840 рублёў.

Як тлумачыць прэс‑служба Мінэканомікі, рашэнне аб павышэнні цэн прынята «з улікам наяўных у сумежных дзяржавах больш высокіх рознічных цэн на цукар‑пясок і ў мэтах паляпшэння фінансавага стану цукараперапрацоўчых арганізацый на прапанову канцэрна» Белдзяржхарчпрам».

Гэта ўжо трэцяе падвышэнне коштаў на цукар з пачатку гэтага года.

Апошні раз цэны на гэты тавар падвышалі 27 лютага — у сярэднім на 5%, а да гэтага 28 студзеня — у сярэднім на 10%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0