Грамадзянін Беларусі намагаўся вывезці ў Украіны гісторыка-культурныя каштоўнасці. Паведамляе Дзяржаўная мытная служба Украіны.

Беларуса затрымалі супрацоўнікі Чарнігаўскай мытні 28 сакавіка. У яго рэчах былі знойдзены 91 манета, самая рання з якіх датуецца 1578 годам, 13 грашовых банкнот, 37 паштовак, 10 каляровых малюнкаў птушак стогадовай даўніны, дзве старыя кнігі.

Пасажыр цягніка «Сімферопаль-Мінск» не задэклараваў рэчы і не меў дакументаў на іх вываз.

Складзены пратакол пра парушэнне мытных правіл. Ідзе разбіральніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?